A+ A A-


АБСЕ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам

Оцените материал
(13 голосов)

Міжнародныя назіральнікі АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным стандартам.


На прэс-канферэнцыі 18 лістапада назіральнікі БДПІЧ АБСЕ, ПА АБСЕ, ПАСЕ агучылі папярэднія высновы і заключэнні па правядзенні парламенцкіх выбараў. Гэтай тэме прысвечаны і артыкул на афіцыйным сайце АБСЕ.


«Гэтыя выбары прадэманстравалі поўную адсутнасць павагі да дэмакратычных абавязкаў, – прыводзіць сайт словы Маргарэт Сэдэрфельт, спецыяльнага каардынатара і кіраўніка кароткатэрміновай місіі па назіранні АБСЕ. – У краіне, дзе ўлада і незалежнасць парламента абмежаваныя, а асноўныя свабоды выбарцаў і кандыдатаў стрымліваюцца, існуе небяспека пераўтварэння парламенцкіх выбараў у фармальнасць».

Панаванне дзяржавы ў выбарчых камісіях абмяжоўвала іх бесстароннасць і незалежнасць, што патэнцыйна падрывала давер насельніцтва да выбарчага працэсу. 

Нарматыўна-прававая база, у рамках якой праходзіла галасаванне, давала недастатковыя гарантыі правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Недахопы, якія датычылі незбалансаванага склада выбарчых камісій, абмежаванняў правоў выбарцаў і кандыдатаў, а таксама забяспечваючых механізмаў пры галасаванні і падліку галасоў, застаюцца без увагі.

«Выбары без свабоды дэбатаў і праўдзівага ўдзелу, як мы пабачылі гэта ў Беларусі – не магчымасці для грамадства, якімі яны павінны быць, – лічыць Дзітмір Бушаці, кіраўнік дэлегацыі ПА АБСЕ. – Удзельнікі палітычнага працэсу не маглі быць паўнавартаснымі гульцамі на гэтай пляцоўцы, вынікам чаго сталі выбары без спаборніцтва».

«Мы расчараваныя, што Беларусь не прыняла рэкамендацыі, якія мы зрабілі ў 2016 годзе, такім чынам пазбавіўшы сваіх грамадзян, і выбарцаў, і кандыдатаў, магчымасці поўнага ўдзелу ў дэмакратычным працэсе», –  зазначыў Лорд Блэнкатра, кіраўнік дэлегацыі ПАСЕ.


Заява аб папярэдніх высновах і заключэннях.

Поўны даклад міжнароднай місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі будзе прадстаўлены ў студзені 2020 года.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.