A+ A A-


Гарадзенская абласная камісія не задаволіла скаргу кандыдаткі ад АГП

Оцените материал
(7 голосов)

5 лістапада Гарадзенская абласная выбарчая камісія разглядала скаргу Ірыны Давідовіч, кандыдаткі па Іўеўскай акрузе № 54.


Ірына Давідовіч аспрэчвала рашэнне акруговай камісіі, якая абвесціла ёй папярэджанне за распаўсюд у сацыяльных сетках свайго перадвыбарчага тэлевыступу, знятага цэнзурай з тэлеэфіру.

У камісіі палічылі, што змест перадвыбарнага роліка ў сацсетках ідэнтычны таму выступу, што быў забаронены для паказу у тэлеэфіры. По меркаванні камісіі той выступ мог прывесці да распальвання сацыяльнай варожасці.

На камісіі таксама прагучала, што «… Ірына Давідовіч вырашыла навязаць сваё меркаванне ўсім выбарцам вобласці, заклікамі, якія прыводзяць да сацыяльнай напругі. А сам жа перадвыбарны відэаролік кандыдаткі ў дэпутаты пабудаваны на негатыўных меркаваннях і жорсткай крытыцы палітыкі ўладаў…», цытуе сайт кампании «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У выніку камісія аднагалосна прагаласавала за тое, каб адмовіць у задавальненні скаргі кандыдаткі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.