A+ A A-


Беларусы супраць інтэграцыі з Расіяй (фотарэпартаж)

Оцените материал
(14 голосов)

Больш за тысячу чалавек узялі ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, якія прайшлі 7 снежня ў Менску.

Пратэст быў прымеркаваны да планаванага падпісання дамоў аб «паглыбленні інтэграцыі» паміж Беларуссю и Расіяй.



Акцыя пачалася з жывога ланцуга – уздоўж праспекта Незалежнасці, на ўчастку ад будынка цырка да Галоўпаштамта, сотні людзей узяліся за рукі.



Апоўдні на Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг супраць інтэграцыі, які ініцыяваў апазіцыйны палітык Павал Севярынец. На плошчу прыйшлі лідэры правацэнтрыстаў Мікалай Казлоў, Павал Севярынец, Юрась Губарэвіч, іншыя палітыкі, вядомыя грамадскія дзеячы, літаратары.



Выступоўцы заклікалі вызваліць палітвязняў, вярнуць уладу народу, выказаліся супраць інтэграцыі з Расіяй, якая пазбавіць краіну тэрытарыяльнай, эканамічнай і знешнепалітычнай незалежнасці.



Падчас мітынгу лідэр АГП Мікалай Казлоў адзначыў, што выступае за скасаванне дамовы пра «саюзную дзяржаву» з Расіяй – Беларусь і Расія «павінны заключаць звычайныя дамовы» і мець «добрыя, нармальныя стасункі». І дамовы між дзяржавамі кіраўнікі дзяржаў не мусяць вырашаць «таемна, як злодзеі».



Далей па закліку Севярынца людзі рушылі на плошчу Незалежнасці. Пасля непрацяглага мітынгу і чытання малітваў каля Чырвонага касцёла дэманстранты адправіліся па вуліцах Валадарскага і Інтэрнацыянальнай на плошчу Свабоды. Там адбыўся яшчэ адзін мітынг, які працягнуўся на Кастрычніцкай плошчы.



Пасля ўдзельнікі акцыі адправіліся ў сквер Янкі Купалы, дзе на працягу чвэрці гадзіны чыталі яго вершы. Потым рушылі на плошчу Якуба Коласа, дзе праспявалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».

 

Фота Генадзя Верацінскага 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.