Logo
 Версия для печати

Праграму Комара ўсё ж надрукавалі, але з купюрамі

Оцените материал
(10 голосов)

Газета Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» ўсё ж надрукавала праграму кандыдата ад АГП Аляксандра Комара.


Але крамольная фраза «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» была выдаленая.

Гэта адбылося пасля таго, як кандыдат падаў скаргу ў ЦВК і атрымаў афіцыйнай адказ за подпісам Лідзіі Ярмошынай.

У адказе кіраўнік ЦВК Ярмошына рэкамендавала газеце «Бабруйскае жыццё» апублікаваць праграму кандыдата.

 

Раней «Бабруйскае жыццё» адмовілася друкаваць перадвыбарную праграму Аляксандра Комара, бо фразу «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» рэдакцыйны савет палічыў за крамолу.