A+ A A-


Малочка працягвае барацьбу за моўную роўнасць

Оцените материал
(2 голосов)

Салігорскі актывіст АГП Віктар Малочка накіраваў скаргі на мясцовы тэлеканал у Мінскі абласны суд, пракуратуру Салігорскага раёна і ідэалагічны аддзел раённага выканкаму. Цяжбу з дзяржаўнымі тэлевізіёншычкамі актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

Яшчэ напачатку ліпеня Віктар Малочка накіраваў іскавую заяву на дзяржаўнае прадпрыемства “Салігорскі тэлевізійны канал” у суд Салігорскага раёна, але суддзя Ала Трафімчу адмовілаактывісту АГП ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы. Такое рашэнне суда было абгрунтаванае тым, што заяўнік не прайшоў працэдуру папярэдняга пазасудовага разбіральніцтва.

- Вызначэнне суда Салігорсакага раёна інакш як абсурдным не назавеш, а таму я вырашыў адназначна абскардзіць яго ў абласным судзе, - кажа Віктар Малочка. - Звярнуўся я са скаргай на тэлеканал і ў ідэалагічны аддзел выканкаму, які суддзя Ала Трафімчук у сваім судовым вызначэнні назвала кампетэнтным органам, адказным за разгляд скаргаў па пытаннях “эксплуатацыі сістэм кабельнага тэлебачання”. Ад Салігорскай пракуратуры ў такіх пытаннях знайсці справядлівасці бадай немагчыма, але накіраваў скаргу і ім.

Актывіст партыі АГП абяцае і надалей працягнуць сваю барацьбу за моўную роўнасць ды пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы ў эфіры Салігорскага тэлеканала. Дзеля гэтага ён гатовы выкарыстаць усе магчымыя прававыя сродкі.

spring96.org

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.