A+ A A-


Магілёў: з павагай да роднай мовы і Каліноўскага

Оцените материал
(6 голосов)

2 лютага ў магілёўскім офісе АГП адбылася беларуская дыктоўка, прысвечаная ўгодкам з дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Сустрэча пачалася з прывітальнай прамовы кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Уладзіміра Шанцава. Ён падкрэсліў неабходнасць правядзення падобных мерапрыемстваў і пазнаёміў удзельнікаў з настаўніцай беларускай мовы вышэйшай катэгорыі Г.У.Бандарэнка, якая пагадзілася дапамагчы ахвотным да ведаў магілёўцам.

Далей Аляксей Кірыенка прапанаваў удзельнікам невялікую гістарычную даведку аб жыцці Кастуся Каліноўскага, яго ўнёску ў барацьбу за незалежнасць беларускага народа, распавёў аб хадзе паўстання 1863 года. Неўзабаве і сама настаўніца час ад часу рабіла невялікія гістарычныя спасылкі. Яна цытавала словы Каліноўскага і прыводзіла асобныя факты з яго біяграфіі. 

Дыктоўка прайшла ў сяброўскай атмасферы, было заўважна як старана пішуць магілёўцы. Тэкст дыктоўкі - “Пісьмо з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.

Пасля заканчэння ўсе ўдзельнікі пажадалі здаць працы настаўніцы, каб даведацца аб узроўні свайго валодання роднай беларускай мовай.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.