A+ A A-


Крымінальны суд падыграў фальсіфікатарам

Оцените материал
(11 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

Адноўленую напачатку парламенцкай кампаніі крымінальную справу супраць вядомага блогера і актывіста АГП Кабанава спынілі за адсутнасцю складу злачынства.


Пра гэта стала вядома адразу па заканчэнні «выбараў».

«Я не ведаю, што гэта было, – распавёў Аляксандр Кабанаў  "Брэсцкай газеце" 21 лістапада. – Па гэтай справе мяне толькі раз выклікалі ў міліцыю, але я не пайшоў. Пасля гэтага мяне ўвогуле не чапалі, а ўчора я даведаўся, што справа закрытая ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства».

Нагадаем, справу па артыкуле «Растрата» на Аляксандра Кабанава завялі ў сакавіку гэтага года. Абвінавачванне не пацвердзілася, і ў ліпені расследаванне спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Але ў кастрычніку, калі Аляксандр абвясціў аб намеры балатавацца ў парламент, справу аднавілі. У рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты – адмовілі.

Аляксандр Кабанаў – адзін з актыўных праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, вядомы асвятленнем берасцейскіх акцый пратэсту блогер.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.