A+ A A-


Кандыдатку ад АГП Дзіяну Чарнушыну пазбавілі права звярнуцца да выбарцаў

Оцените материал
(15 голосов)

Улады працягваюць чыніць перашкоды для кандыдатаў у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.


Кандыдатцы ў дэпутаты ад АГП па Мінскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Дзіяне Чарнушынай адмовілі ў публікацыі перадвыбарнай праграмы ў газеце «Звязда».

Кіраўніцтва РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» палічыла, што ў яе выступе ёсць прыкметы «абразы і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь».



«Цэнзура на БТ перадала эстафету друкаваным выданням? – так пракаментаваў гэтае рашэнне  на сваёй старонцы ў Фэйсбук экс-старшыня АГП Анатоль Лябедзька . – Праграма Дыяны Чарнушынай #ДЗЕАДКАЗ не прайшла цэнзуру рэдакцыі газеты «Звязда». У праграме ўбачылі прыкметы абразы кіраўніцтва Беларусі. Асаблівасць гэтай праграмы, што ў яе складанні прынялі ўдзел тысячы грамадзян краіны. Менавіта, з пяці тысяч пытанняў сфармуляваных Лукашэнку, былі адабраны 25, якія і сталі часткай перадвыбарчай праграмы Дыяны Чарнушынай. Але адказваць на пытанні Лукашэнка не прывык. Як следства – табу…»

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.