A+ A A-


АГП запрашае адзначыць Дзень Волі (Відэа)

Оцените материал
(1 Голосовать)

22 сакавіка актывісты АГП выйшлі на вуліцы сталіцы, каб запрасіць неабыякавых мінчан на святкаванне Дня Волі. У акцыі прыняў удзел і лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

“Мы раздавалі запрашэнні непадалёк ад плошчы Якуба Коласа,  каля рынку, – распавядае актывіст АГП Дзмітрый Кавалгін. ­ –  Большасць людзей ставілася да нашай улёткі зычліва, з разуменнем. Прыемна, што да нас далучыўся і сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі.  Гэтым разам абышлося без затрыманняў і складання пратаколаў. Адно, міліцыянеры запатрабавалі дакументы ў журналістаў, якія знаходзіліся побач. А калі я пачаў гэта здымаць на камеру мабільнага, загадалі спыніць запіс. Я адмовіўся – тады перапісалі і мае дадзеныя.

Мяркую, акцыя працягнецца і сёння, 23 сакавіка”. 

Відэа "Нашай Нівы

Нагадаем,  што збор удзельнікаў дазволенага Мінгарвыканкамам  шэсця  з нагоды 95-й гадавіны абвяшчэння БНР адбудзецца апоўдні 24 сакавіка (нядзеля) на пляцоўцы перад кінатэатрам “Кастрычнік” (станцыя метро “Акадэмія навук”) у беларускай сталіцы. Завершыцца акцыя мітынгам у Парку Дружбы народаў. 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.